беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970, Мінск) — беларускі паэт.
Анатоль Станіслававіч Сербантовіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1970 (28 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Нарадзіўся 13 мая 1941 года ў в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 года — газеты «Піянер Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года.
Памёр 21 сакавіка 1970 года ў Мінску ад інсульту пасля жорсткага збіцця хуліганамі на адной з вуліц Мінска. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 года (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.