Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)[1].
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Уплыў на | Андрэй Хацяноўскі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].
Скончыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.