Remove ads
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Мінска.
Кастрычніцкая плошча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Кастрычніцкая, Купалаўская |
Аўтобусныя маршруты | 100 |
Назва ў гонар | Кастрычніцкая рэвалюцыя |
Дзяржаўныя ўстановы | Палац Рэспублікі |
Паркі | Аляксандраўскі сквер |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж праспектам Незалежнасці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай. З усходу плошча абмежавана будынкам Палаца культуры прафсаюзаў.
Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы размешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Палаца Рэспублікі. На плошчы ўстаноўлены знак «Нулявы кіламетр» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Цэнтральны сквер з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога ўстаноўлены старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквера размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў, рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На плошчы размешчаны выхады станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».
Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гг. Аўтарамі праекту забудовы былі Г. П. Баданаў, У. Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, М. Паруснікаў[1].
У верасні 1952 г. на плошчы быў устаноўлены помнік І. В. Сталіну вышынёй 10 м. У 1957 г. паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверам былі пабудаваны ўрадавыя трыбуны, з якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР прымала парады і вітала дэманстрацыі. Такім чынам, Цэнтральная плошча набыла статус галоўнай плошчы горада. 3 лістапада 1961 г. помнік Сталіну быў знішчаны (узарваны). У 1966 г. адкрыўся пабудаваны на плошчы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 г. плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да плошчы Леніна. У 1998 г. быў усталяваны памятны знак «Нулявы кіламетр».
У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзення канцэртаў, гулянняў, а таксама грамадска-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з 2000 года, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная ёлка (вышыня — 30 м, дыяметр — 18 м.), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць святочную ілюмінацыю.
Фантаны на Кастрычніцкай плошчы |
Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай
плошчы |
Мінскі нулявы кіламетр |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.