Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альма Марыя Малер-Верфель (ням.: Alma Maria Mahler-Werfel, нар. Шындлер (ням.: Schindler); 31 жніўня 1879, Вена — 11 снежня 1964, Нью-Ёрк) — аўстрыйскі дзеяч мастацтва і літаратуры, вядомая асоба на культурнай сцэне першай паловы XX стагоддзя, жонка і спадарожніца жыцця многіх творчых людзей: кампазітара Густава Малера, мастака Оскара Какошкі, архітэктара Вальтэра Гропіуса і пісьменніка Франца Верфеля.
Альма Малер-Верфель | |
---|---|
ням.: Alma Mahler-Werfel | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Alma Maria Schindler |
Род дзейнасці | кампазітарка, мастачка, біёграф, мадэль, пісьменніца, калекцыянер мастацтва |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1964[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Emil Jakob Schindler[d] |
Маці | Anna Sophie Schindler[d][5] |
Муж | Вальтэр Гропіус, Густаў Малер і Франц Верфель |
Дзеці | Манон Гропіус[d], Ганна Малер[d] і Maria Anna Mahler[d] |
Сайт | alma-mahler.com/e… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альма Шындлер нарадзілася ў сям'і мастака-пейзажыста Эміля Якаба Шындлера і яго жонкі Ганны Берген (1857—1938). Сям'я была досыць паспяховай. Пасля смерці бацькі Альмы ў 1892 годзе яе маці выйшла замуж за былога вучня мужа Карла Моля, аднаго з заснавальнікаў Саюза аўстрыйскіх мастакоў. Альма Шындлер у маладосці сама займалася мастацтвам: сем гадоў вучылася гульні на фартэпіяна ў вядучай венскай выкладчыцы Адэлі Радніцкі, захавалася сямнаццаць песень яе складання на вершы Наваліса, Гейнэ, Рыльке і іншых паэтаў.
За 17-гадовай Альмай заляцаўся мастак Густаў Клімт. У яе быў раман з кампазітарам Аляксандрам фон Цямлінскім, але яна выйшла замуж за кампазітара і дырыжора Густава Малера, які быў яе старэйшы на 19 гадоў. У гэтым шлюбе ў яе нарадзіліся дзве дачкі — Марыя, якая памерла на пятым годзе жыцця, і Ганна.
Яшчэ пры жыцці Малера ў Альмы пачаўся раман з архітэктарам і заснавальнікам Баўхаўса Вальтэрам Гропіусам, за якога яна ўрэшце выйшла замуж пасля смерці Малера і рамана з мастаком Оскарам Какошкай, які прысвяціў ёй адну з лепшых сваіх карцін — «Нявеста ветру». У кароткім шлюбе з Гропіусам нарадзілася дачка Манон.
Пасля разводу з Гропіусам яна стала жонкай пісьменніка Франца Верфеля, з якім эмігравала у ЗША. Гісторыю свайго жыцця яна выказала ў аўтабіяграфіі «Маё жыццё».
Грамадская думка пра Альму Малер-Верфель была вельмі неадназначнай. Сама Альма лічыла сябе музай, якая натхняла на творчасць, і некаторыя сучаснікі згаджаліся з такой ацэнкай. Бернт В. Веслінг, адзін з біёграфаў Альмы Малер-Верфель, назваў яе «сімвалічнай выявай у гісторыі гэтага стагоддзя». Клаўс Ман параўноўваў яе з інтэлектуальнымі музамі нямецкай рамантыкі і з «ганарлівай і асляпляльнай дамай французскага „grand siecle“».
Іншыя сучаснікі бачылі ў Альме апантаную сексам фатальную кабету, якая выкарыстоўвала сваіх знакамітых спадарожнікаў жыцця, антысемітку, якая пісала, у прыватнасці, у сваім дзённіку, што з яўрэямі можна мець справу, але за іх нельна выходзіць замуж, і прымусіла Франца Верфеля перад шлюбам зрачыся іўдаізму[6][7]. Пісьменніца Гіна Хаус заяўляла, што Альма — самы дрэнны чалавек з тых, каго яна ведала. Жонка Івана Голя Клэр пісала, што «той, хто жаніўся з Альмай Малер, павінен памерці», а сяброўка Альмы Марыэта Торберг лічыла, што Альма была адначасна вялікай жанчынай і клаакай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.