Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальтэр Адольф Георг Гропіус (ням.: Walter Adolph Georg Gropius; 18 мая 1883, Берлін — 5 ліпеня 1969, Бостан) — нямецкі архітэктар, заснавальнік Баўхауса.
Вальтэр Гропіус | |
---|---|
Walter Gropius | |
Дата нараджэння | 18 мая 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1969[4][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Германія |
Бацька | Вальтэр Гропіус-старэйшы[d] |
Дзеці | Манон Гропіус[d] |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Веймар, Дэсау, Берлін, Гановер, Ена, Лондан, Кембрыдж, Лінкальн, Афіны |
Найважнейшыя пабудовы |
Завод "Фагус" Узорная фабрыка Школа Баўхаус |
Уплыў | Karl Ernst Osthaus[d] і Петэр Берэнс |
Уплыў на | Anne Tyng[d], Erik Schmidt-Schaller[d], William J Conklin[d], James Rossant[d] і Ioannis Despotopoulos[d] |
Узнагароды |
Каралеўскі залаты медаль[d] (1956) прэмія Гётэ[d] (1961) медаль Эрнста Ройтара[d] (1957) медаль Альберта[d] (1961) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчае крэда: «Кожны прадмет павінен да канца адказваць сваёй мэце, гэта значыць выконваць свае практычныя функцыі, быць зручным, танным і прыгожым».
Вальтэр Гропіус — траюрадны пляменнік вядомага архітэктара Марціна Гропіуса. Яго бацькамі былі Вальтэр Гропіус, які ў свой час быў тайным саветнікам па пытаннях будаўніцтва ў Германскай імперыі, і Манан Гропіус, народжаная Шарнвебер. У 1903 г. паступае вучыцца на архітэктара ў Мюнхене, а пазней працягвае вучобу ў Берліне[7].
У 1907 г. Гропіус прыступіў да працы ў майстэрні Петэра Берэнса, дзе разам з ім працавалі і іншыя вядомыя архітэктары: Людвіг Міс ван дэр Роэ і Ле Карбюзье. У 1910 годзе, пасля трох гадоў працы з Берэнсам, Гропіус пачынае самастойную дзейнасць у якасці дызайнера і архітэктара. Як дызайнер ён праектуе ўнутранае абсталяванне, шпалеры, серыйную мэблю, аўтакузавы і цеплавоз. Яго першай значнай архітэктурнай працай стаў будынак абутковай фабрыкі «Фагус» у Альфельд-на-Лайне, якую ён праектаваў разам з Адольфам Меерам. Гэты фабрычны будынак можа лічыцца адпраўным пунктам у яго далейшай дзейнасці па развіцці архітэктуры са шкла і сталі, пазней названай «архітэктурай мадэрнізму», а ў 1920-я гг. аб’ядноўвалася пад агульнымі паняццямі «Новае будаўніцтва» (Neues Bauen) і «Новая рэчыўнасць» («Neue Sachlichkeit»).
Для выстаўкі Нямецкага саюза рамесных прадпрыемстваў (Deutsches Werkbund), якая праходзіла ў 1914 г. у Кёльне, Гропіус з Меерам разам будуюць «Узорную фабрыку» (Musterfabrik), якая пазней таксама аказала значны ўплыў на сучасную архітэктуру. Асаблівасцю гэтага будынка з’яўляюцца круглыя зашклёныя вежы лесвіц, якія пазней, у 1920-х гг, сталі папулярным мастацкім элементам у Эрыха Мендэльзона ў яго ўніверсальных магазінах.
Доўгія гады Гропіуса злучалі сяброўскія адносіны з Феліксам Аўэрбахам, прафесарам фізікі ў Іенскім універсітэце, дзе ён спраектаваў і пабудаваў для пары Аўэрбах жылы дом.
Пасля Першай сусветнай вайны Гропіус становіцца заснавальнікам «Баўхауса». Школа Баўхаус (Дзяржаўны дом будаўніцтва) была ўтворана ў Веймары ў 1919 г. у выніку аб’яднання Саксонска-Веймарскай Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў і заснаванай Анры Ван дэ Вельдэ Саксонска-Веймарскай школы прыкладнога мастацтва. Быўшы ініцыятарам стварэння новай навучальнай установы, на пасаду кіраўніка А. Ван дэ Вельдэ прапануе кандыдатуру маладога берлінскага архітэктара Вальтэра Гропіуса. Гропіус займае пасаду дырэктара спачатку ў Веймары да 1926 г. і пасля гэтага ў Дэсау. У 1928 г. ён перадае пост швейцарскаму горадабудаўніку Маеру, які быў адпраўлены ў адстаўку па палітычных прычынах у 1930 г. Людвіг Міс ван дэр Роэ кіраваў Баўхаусам аж да яго зачынення ў 1933 г.
З 1926 г. Гропіус інтэнсіўна займаецца жыллёвым масавым будаўніцтвам, рашэннем горадабудаўнічых і сацыяльных праблем, выступае за рацыяналізацыю будаўніцтва. Ён выконвае шматлікія праекты жылых дамоў: пасёлак Дэсау-Цёртэн (у 1926—1931 гг.), Дамершток (у 1928—1929 гг.), жылы квартал у берлінскім раёне Сіменсштат (1929/30 гг.) і праекце «Берагавая забудова возера Ванзе» у Берліне (1930/31 гг.).
У 1934 г. пасля нападак нацыянал-сацыялістаў на Баўхаус, якія звалі яго «царквой марксізму», Гропіус эмігрыруе ў Англію, а ў 1937 г. пераязджае ў Кембрыдж у ЗША, дзе працуе прафесарам архітэктуры ў «Graduate School of Design» Гарвардскага ўніверсітэта.
У 1946 г. Гропіус засноўвае групу «The Architects Collaborative, Inc.» (TAC). Вынік працы гэтай групы — Адукацыйны цэнтр Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы (Graduate Center der Harvard University in Cambridge) (1949/50 гг.); сярод гарвардскіх вучняў Гропіуса — пладавіты Еа Міні Пі.
У апошнія гады жыцця Гропіус вяртаецца ў Берлін, дзе праектуе дзевяціпавярховы жылы квартал у раёне Ганзы ў 1957 г. у рамках будаўнічай выстаўкі «Інтэрбау» (ням.: Interbau). Увагнуты паўднёвы фасад і адкрыты першы паверх лічыцца тыповым прыкладам так званага позняга мадэрну. У 1963 г. Гропіус стаў ганаровым доктарам Свабоднага ўніверсітэта Берліна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.