From Wikipedia, the free encyclopedia
Альберт Сент-Дзьёрдзы (венг.: Albert Szent-Györgyi, 16 верасня 1893, Будапешт — 22 кастрычніка 1986, Вудс-Хол) — амерыканскі біяхімік венгерскага паходжання, ганараваны ў 1937 годзе Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за цыкл работ па біялагічнаму акісленню.
Альберт Сент-Дзьёрдзы | |
---|---|
венг.: Albert Szent-Gyorgyi | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1893[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1986[1][2][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Jozefina Lenhossék[d] |
Жонка | Kornélia Demény[d], Márta Borbíró[d], June Susan Wichterman[d] і Marcia Houston[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, палітык, урач, выкладчык універсітэта, пацыфіст, фізіёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія[5] і фізіялогія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1917) і доктар філасофіі (1927) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Hartog Jacob Hamburger[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберт Сент-Дзьёрдзы нарадзіўся 16 верасня 1893 года ў Будапешце. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт, у 1917 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. Вярнуўшыся з арміі пасля Першай сусветнай вайны, з’ехаў у Нідэрланды. У 1922—1926 гадах працаваў у Лейдэнскім універсітэце, затым (у 1927, 1929 гадах) — у Кембрыджскім універсітэце, дзе ў 1927 годзе атрымаў доктарскую ступень у вобласці хіміі. У 1927—1930 гадах працаваў у клініцы Меё (ЗША). У 1930 годзе вярнуўся ў Венгрыю. У 1931—1945 гадах быў прафесарам Сегедскага ўніверсітэта, у 1945—1947 гадах — Будапешцкага ўніверсітэта. У 1947 гадах эмігрыраваў у ЗША. Працаваў у Марской біялагічнай лабараторыі (англ.: Marine Biological Laboratory) у Вудс-Холе (штат Масачусетс) і ў Інстытуце па вывучэнні мышц. У 1975 годзе стаў навуковым кіраўніком Нацыянальнага фонду даследаванняў рака.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.