беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцябрын Аркадзевіч Сідзельнікаў (10 лістапада 1924, Масква —) — беларускі архітэктар.
Акцябрын Аркадзевіч Сідзельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1924 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1950 годзе. З 1955 года старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1975 па 1980 год — у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1944 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): генпланы Слуцка (1956), Салігорска (1965, 1970), Ваўкавыска (1966), Дзяржынска, Заслаўя (1969), Стоўбцаў (1975), ПДП Паўднёвага, Паўночнага, Паўночна-Заходняга раёнаў, цэнтра горада ў Салігорску (1958-73), цэнтра горада і жылой зоны па вул. Гагарына ў Барысаве (1970), жылога раёна па вул. Суворава, Савецкіх пагранічнікаў у Гродне (1969), праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 5, 6, 9, 10, 12, 14 у Салігорску (1961-79), № 1, 2, 5 па вул. Гагарына (1967-69), вул. Нармандыя-Нёман (1975) у Барысаве, па вул. Суворава ў Гродне (1969), Заводскай у Брэсце (1963), праекты набярэжнага парку (1976), сквера па вул. Казлова (1973) у Салігорску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.