From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрахам Блумарт (нідэрл.: Abraham Bloemaert; 25 снежня 1564, Гарынхем, Галандыя — 27 студзеня 1651, Утрэхт) — нідэрландскі жывапісец.
Бацька Абрахама Блумарта — скульптар і архітэктар Карнеліс Блумарт (нідэрл. Cornelis Bloemaert I) у якога яшчэ ў дзяцінстве Абрахам Блумарт вучыўся жывапісу, затым працягнуў удасканальваць майстэрства ва Утрэхце і Парыжы, а ў 1597 годзе стаў грамадзянінам Амстэрдама. Блумарт аказаў вялікі ўплыў на развіццё галандскага жывапісу. Сярод яго шматлікіх вучняў — Ян Бот з братам Андрысам, Якаб Герытс Кёйп, яго сын Альберт Кёйп, Ян Баптыст Венікс і Нікалаус Кнюпфер.
Аб’яднаўшы ў сваёй творчасці традыцыі галандскай і фламандскай жывапісных школ, ён пісаў палотны на гістарычныя тэмы, партрэты, жанравыя сцэны і пейзажы. Шматлікія афорты і ксілаграфіі, створаныя па матывах яго работ, адлюстроўваюць мастацкія памкненні мастака. Манера працы мастака з колерам нагадвае творчасць маньерыстаў XVI стагоддзя.
Большасць захаваных палотнаў Блумарта захоўваецца ў Музеі прыгожага мастацтва Сан-Францыска, а таксама ў карцінных галерэях Берліна і Луўры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.