From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспанскі ваенны саюз, ІВС (ісп.: Unión Militar Española, UME) — паўлегальнае аб’яднанне кансерватыўна настроеных афіцэраў УС Іспанскай Рэспублікі. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі большасць членаў арганізацыі далучыліся да нацыяналістычных сіл.
ІВС быў заснаваны ў канцы 1933 года палкоўнікам Эміліа Радрыгесам Тардучы[1]. Тардучы, які быў прыхільнікам рэжыму Мігеля Прыма дэ Рыверы, аднадумцы палічылі занадта радыкальным, таму хутка яго замяніў капітан Барталамэ Барба Эрнандэс[2]. У кіраўніцтва арганізацыі ўвайшлі таксама Рыкарда Рада Пераль, Валянцін Галарса Марантэ, Луіс Арэдонда Акунья, Рафаэль Санчэс Сакрыстан і Гумерсінда дэ ла Гандара Марэла[3].
З 1935 года саюз узначальваў генерал Хасэ Санхурха, а пазней — Франсіска Франка і Мануэль Годэд.
Сваёй мэтай ІВС паставіў «выратаванне Іспаніі», гэта значыць змену ўлады ў краіне шляхам ваеннага перавароту. Меркавалася зрынуць левы ўрад і ўсталяваць ваенную дыктатуру на чале з кансерватыўным афіцэрствам[4] альбо аднавіць манархію[5].
Да арганізацыі далучыліся манархісты, фалангісты і фашысты[5].
Група стварыла мноства ячэек у розных воінскіх падраздзяленнях, хоць яе ўплыў быў некалькі абмежаваным, паколькі да аб’яднання далучыліся толькі маладыя афіцэры нізкага рангу[2]. У лютым 1936 года, калі сталі вядомы вынікі парламенцкіх выбараў, арганізацыя паспрабавала сарваць перадачу ўлады левай кааліцыі «Народны фронт»[4]. Вясной яна склала «чорныя спісы» вядучых праўрадавых афіцэраў. Напярэдадні ліпеньскага путчу ІВС займаўся забойствамі левых вайскоўцаў[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.