From Wikipedia, the free encyclopedia
Фалангізм (ісп.: falangismo) — палітычная ідэалогія, якая ўзнікла ў Іспаніі. Яе прытрымліваліся такія партыі як Фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення і Традыцыяналісцкая іспанская фаланга саветаў нацыянальнага сіндыкалісцкага наступлення[1].
Фалангізм зарадзіўся падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. Ідэалогія аформілася ў 1937-м, калі лідар мяцежнікаў Франсіска Франка ажыццявіў аб’яднанне Іспанскай фалангі з карлістамі ў адзіную палітычную арганізацыю[2].
Першапачатковы маніфест руху, «Праграма фалангі з дваццаці шасці пунктаў», аб’яўляў падтрымку адзінства Іспаніі і барацьбу з рэгіянальным сепаратызмам, усталяваннем дыктатуры на чале з фалангай, выкарыстоўваючы палітычны гвалт як сродак дасягнення мэтаў. Маніфест таксама заклікаў да нацыянал-сіндыкалізму ў эканоміцы і выступаў за прамысловую экспансію і павагу да прыватнай уласнасці[3]. Ідэалогія надае вялікую ўвагу рымска-каталіцкай ідэнтычнасці Іспаніі, хоць пры гэтым прытрымліваецца свецкіх поглядаў[4]. Адзін з пастулатаў ідэалогіі абвяшчае, што дзяржава павінна мець вышэйшую ўладу над нацыяй. Фалангізм падкрэслівае неабходнасць татальнай улады і іерархізму[5].
Фалангісты супраць і палітычных левых, і правых, называючы сябе «трэцяй пазіцыяй»[6]. У той жа час навукоўцы-ідэолагі разглядаюць рух як ультраправую частку палітычнага спектру[7].
У даследчым асяроддзі мае месца дыскусія вакол прыналежнасці фалангізму да фашызму: адны разглядаюць яго як адзін з фашысцкіх кірункаў[8], а іншыя як самастойную ідэалогію[1][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.