беларускі вучоны, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Іна Валер’еўна Соркіна (нар. 1971, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).
Іна Валер’еўна Соркіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1971[1] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта, культуролаг |
Навуковая сфера | гісторыя Беларусі[1], гісторыя яўрэяў Беларусі[d] і гісторыя культуры[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[1] (1998) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Прэмія імя Льва Сапегі[d] (2014) |
Вучылася ў СШ № 2 г. Капыля. Скончыла гістарычны факультэт (1993), аспірантуру (1996) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта.
У 2014 годзе Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі, якую падтрымлівае шэраг польскіх універсітэтаў. Узнагарода ўяўляе сабой магчымасць цягам акадэмічнага году наведаць па чарзе універсітэты з лекцыямі для польскіх студэнтаў на тэму гісторыі або сучаснасці Беларусі. Акрамя таго, лаўрэат мае магчымасць праводзіць уласныя даследаванні[2].
13 студзеня 2014 года Іна Валер’еўна была звольнена з ГрДУ імя Янкі Купалы[3]. Станам на 2022 год яна працуе ў Гімназіі № 6 імя Ф. Э. Дзяржынскага г. Гродна[4].
Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх яўрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.