Юань (імперыя)
мангольская дзяржава ў Кітаі (1271—1368) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
мангольская дзяржава ў Кітаі (1271—1368) From Wikipedia, the free encyclopedia
Юа́нь, ці Дай Юань (Вялікая Юань) — мангольская дынастыя, якая правіла ў Кітаі ў 13—14 ст. У гістарычнай літаратуры існуюць розныя даты яе праўлення (1271, 1279 ці 1280—1368).
Гістарычная дзяржава | |
Юань | |
---|---|
1271 — 1368
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | кітайская мова і мангольская мова |
Рэлігія | Тыбецкі будызм, канфуцыянства, Даасізм, тэнгрыянства, Church of the East in China[d], Chinese folk religion[d], іслам і каталіцтва |
Грашовая адзінка | cash[d] і Chao[d] |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Форма кіравання | абсалютная манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заваяванне Кітая пачаў Чынгісхан. Яго пераемнік Угедэй у 1234 г. падпарадкаваў увесь Паўночны Кітай.
У 1250-я гг. Мангольская імперыя распалася на самастойныя дзяржавы; адной з іх стала дзяржава Хубілая (на ханскі прастол уступіў у 1260), у склад якой уваходзілі тэрыторыі ўласна Манголіі і Паўночнага Кітая. У 1271 г. Хубілай даў сваёй дынастыі кітайскую назву Юань. У 1279 г. яго войскі знішчылі кітайскую імперыю Паўднёвая Сун і завяршылі заваяванне Паўднёвага Кітая.
Пасля яго пераемніка Тэмура (1295—1307) пачалася барацьба прэтэндэнтаў на прастол: за 1308—32 змянілася 8 імператараў. У час праўлення Тагон-Тэмура (1333—68) у Кітаі пачаліся народныя паўстанні; у выніку паўстання «Чырвоных войск» 1351—68 гг. манголы былі выгнаны і ў 1368 г. заснавана кітайская дынастыя Мін. Пасля звяржэння Юань улада чынгісідаў заняпала і ў Манголіі; адзіная мангольская дзяржава распалася на шэраг ханстваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.