From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігна́цы Галаві́нскі (польск.: Ignacy Hołowiński; псеўданімы — Żegota Kostrowiec, Ignacy Kefaliński; 5 кастрычніка 1807, Оўруч — 19 кастрычніка 1855, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, архібіскуп магілёўскі, польскі пісьменнік і перакладчык.
Ігнацы Галавінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | дыяцэзія Карыста[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Магілёўская архідыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Казімір Дмахоўскі | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Жылінскі | ||||||
Нараджэнне |
5 (17) кастрычніка 1807[1] ці 24 верасня 1800[2] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 1855 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Галавінскія[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Пятра і Дамінікі з Лэнскіх. Скончыў школу піяраў у Вялікіх Мяжырычах, духоўную семінарыю ў Луцку (1825—1826 гг.). У 1826 годзе пераведзены навучацца на тэалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1830 годзе са ступенню майстра тэалогіі. Высвечаны на святара 25 верасня 1830 года ў Луцку.
Выкладаў рэлігію ў шляхецкай школе ў Жытоміры. Дэкан кафедральнага сабора гораду, ад 1835 года жытомірскі кафедральны канонік, ад 1837 г. — прафесар рэлігіі і капэлан у Кіеўскім універсітэце. У 1842—1855 гадах — рэктар Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзе ў 1843—1844 гг. выкладаў дагматыку, а ў 1843—1855 гг. патралогію і гамілетыку. 3 ліпеня 1848 года прызначаны тытулярным біскупам карыстаскім і дапаможным біскупам магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 12 снежня 1848 года. Ад 11 студзеня 1851 года — архібіскуп магілёўскі (палій атрымаў 12 кастрычніка 1851 г.). Абараняў правы Касцёлу, атрыманыя паводле канкардату 1847 года. Зменшыў уціск грэка-каталікоў. Пахаваны ў склепе Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Выбаргскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Аўтар шматлікіх тэалагічных публікацый. Цікавіўся праблемамі з памежжа філасофіі і фундаментальнага багаслоўя. У сваіх творах даследаваў праблематыку стасунку філасофіі і веры і ролі розуму ў тэалогіі, робячы ўнёсак у развіццё апалагетычнай думкі. Выступаў у абарону схаластыкі, указываў на небяспеку для хрысціянства з боку гегельянства, крытыкаваў погляды Браніслава Трантоўскага на каталіцтва. Аўтар падручніку «Homiletyka» (Кракаў, 1859). Пачаў прапаведніцкую праз зварот біблейскіх і айчынных крыніц. Цікавіўся гісторыяй. Рэдактар і выдавец напаўафіцыйнага выдання крыніц па гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Расіі «Акты и грамоты о ўстройстве Римско-католической Церкви в Империи Росийской и Царстве Польском» (Санкт-Пецярбург, 1849). Аўтар грунтоўнае працы, прысвечанай Святой Зямлі.
Пераклаў на польскую мову санеты Петраркі, першым пераклаў Уільяма Шэкспіра (1839—1841), але, як адзначаў Юліюш Славацкі, у іх немагчыма было пабачыць Шэкспіра. У 1843 годзе выдаў зборнік «Легенды», які пасля пераклалі на англійскую, чэшскую і рускую мовы. У 1844 г. выдаў зборнік сваіх рэлігійна-філасофскіх і літаратурных прац «Teka rozmaitości», куды ўваходзіла і аповесць пра яго маці. Пасля выйшлі вершаваныя творы «Дзіцятка Ісус» (1846) і «Рахель» (1847) — першы ў польскай літаратуры рэлігійны раман. Іншыя яго літаратурныя творы былі надрукаваны ў зборніку «Лісты Жаготы Кастраўца» (1848). Апроч таго выдаў зборнік казанняў біскупа Юзафа Вышынскага — «Казанні Юзафа Вышынскага, біскупа кіеўскага» (1854). Сябраваў з украінскім пісьменнікам Панцеляймонам Кулішам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.