беларускі дойлід From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Вячаслававіч Марозаў (нар. 18 мая 1954, Мінск) — беларускі культуролаг, архітэктар. Доктар культуралогіі (1998), кандыдат архітэктуры (1985), прафесар (2001).
Ігар Вячаслававіч Марозаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1954[1] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вячаслаў Мікалаевіч Марозаў[d][1] |
Род дзейнасці | архітэктар, выкладчык універсітэта, культуролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар культуралогіі[2] і кандыдат архітэктуры[2] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Архітэктура», 1976).
Працаваў у Праектным інстытуце «Белдзіпрадар» (1976—1986), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1987—1999), Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (1999—2006), Беларускім дзяржаўным універсітэце (гуманітарны факультэт, кафедра культуралогіі, прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2006, факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці, кафедра менеджменту сацыякультурнай дзейнасці, прафесар).
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1975 года.
Навуковыя інтарэсы: культуралогія; філасофія культуры; герменеўтыка; семіётыка; архітэктура; мастацтвазнаўства.
Медаль ЮНЕСКО (1982, Парыж), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2016) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.