Факультэт сацыякультурных камунікацый — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт сацыякультурных камунікацый | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Ранейшыя назвы | Гуманітарны факультэт |
Заснаваны | 2004 |
Дэкан | Сяргей Важнік |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Курчатава, 5 |
fsc.bsu.by |
Гісторыя
Факультэт быў створаны на базе філіяла БДУ г. Маскве 11 сакавіка 2004 года. У 2004-2005 навучальным годзе навучанне студэнтаў праводзілася па спецыяльнасцях 'Дызайн' і 'Міжнародныя адносіны'. Першы набор студэнтаў па ўсіх спецыяльнасцях быў праведзены ў 2005 годзе. Гуманітарны факультэт з'яўляецца самым маладым, але бясспрэчна паспяховым факультэтам БДУ, які забяспечвае падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў якасна новага ўзроўню. На ўсіх спецыяльнасцях студэнты паглыблена знаёміцца з камп'ютарнымі тэхналогіямі, што выклікана нарастальнай роляй камп'ютараў і тэхнічных сродкаў пры арганізацыі дзейнасці любога спецыяліста (у навучальным корпусе функцыянуе сучасная медыятэкі), Паглыбленае вывучэнне замежных моў абумоўлена працэсамі глабалізацыі, неабходнасцю актывізацыі ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі.
Факультэт сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны 11 сакавіка 2004 года. У 2004-2005 навучальным годзе навучанне студэнтаў праводзілася па спецыяльнасцях 'Дызайн' і 'Міжнародныя адносіны'. Асноўныя гістарычныя даты стварэння, рэарганізацыі і далучэння кафедраў:
- 2004 г. - кафедра дызайну, кафедра агульнанавуковых дысцыплін.
- 2005 г. - кафедра псіхафізіялогіі, кафедра агульнай і клінічнай псіхалогіі.
- 2006 г. - кафедра інфармацыйных тэхналогій, кафедра менеджменту і арганізацыі аховы здароўя.
- 2008 г. - кафедра псіхафізіялогіі перайменавана ў кафедру экалогіі чалавека.
- 2009 г. - кафедра культуралогіі, кафедра тэорыі і практыкі перакладу.
Факультэт сацыякультурных камунікацый з'яўляецца самым маладым. На ўсіх спецыяльнасцях студэнты паглыблена знаёмяцца з камп'ютарнымі тэхналогіямі, што выклікана нарастальнай роляй камп'ютараў і тэхнічных сродкаў пры арганізацыі дзейнасці любога спецыяліста (у навучальным корпусе функцыянуе сучасная медыятэкі). Паглыбленае вывучэнне замежных моў абумоўлена працэсамі глабалізацыі, неабходнасцю актывізацыі ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі.
Кафедры
На факультэце сацыякультурных камунікацый вядуць работу 9 кафедраў:
- кафедра дызайну
- кафедра інфармацыйных тэхналогій
- кафедра кампутарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі
- кафедра культуралогіі
- кафедра менеджменту і эканомікі сацыяльнай сферы
- кафедра нямецкай мовы
- кафедра агульнай і клінічнай псіхалогіі
- кафедра тэорыі і практыкі перакладу
- кафедра экалогіі чалавека
Спецыяльнасці
- Дызайн
- Прыкладная інфарматыка
- Культуралогія
- Менеджмент
- Сучасныя замежныя мовы
- Сацыяльная работа
Дэканат
Дэкан факультэта Сяргей Важнік,кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Аляксандр Мікалаевіч Антаненка
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Вольга Уладзіміраўна Нямковіч
Намеснік дэкана па навуковай рабоце Вольга Анатольеўна Вераб’ёва
Дэканы
- Уладзімір Спірын (2004—2005)
- Уладзімір Яўгенавіч Гурскі (2005—2017)
- Іван Іванавіч Янушэвіч (2017—2018)
- Сяргей Аляксандравіч Важнік (з 2018)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.