From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаан V Палеалог (грэч. Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος; 18 чэрвеня 1332, Дыдымотыка — 16 лютага 1391, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з 1341 па 1376 і з 1379 па 1391 годы.
Іаан V Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Іаан VI (1347 — 1354), Матфей (1353 — 1357) |
||||||
Папярэднік | Андронік III | ||||||
Пераемнік | Андронік IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андронік IV | ||||||
Пераемнік | Іаан VII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан VII | ||||||
Пераемнік | Мануіл II | ||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1332 |
||||||
Смерць |
16 лютага 1391 (58 гадоў) |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Андронік III Палеалог[d] | ||||||
Маці | Ганна Савойская[d] | ||||||
Жонка | Алена Кантакузін[d][1] | ||||||
Дзеці | Мануіл II Палеалог, Феадор I Палеалог, Міхаіл Палеалог[d], Ірына Палеалагіня[d] і Андронік IV Палеалог[2] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе, у кастрычніку 1369 года прыняў каталіцтва[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын імператара Андроніка III Палеалога і Ганны Савойскай. У юнацтве кіраваў пад апекай імператрыцы-ўдавы Ганны, патрыярха Іаана XIV Калекі і мегадукі Аляксея Апакаўка. У выніку перамогі ў грамадзянскай вайне (1341—1347) імператарам-суправіцелем быў прызнаны Іаан VI Кантакузін, які стаў сваяком Іаана V, выдаўшы за яго сваю дачку Алену. C 1347 па 1354 год кіраваў разам з Іаанам VI.
Адзінаўладным кіраўніком Іаан Палеалог стаў у 1355 годзе, хоць і вымушаны быў змагацца каля трох гадоў з сынам Іаана VI Матфеем, які быў абвешчаны суправіцелем бацькі і каранаваны яшчэ ў 1354 годзе. Туркі тым часам накіравалі ўсе свае высілкі на заваяванне Балканскага паўвострава. У 1357 годзе яны авалодалі Галіпалі, у 1361 годзе — Адрыянопалем, які стаў цэнтрам турэцкіх уладанняў на паўвостраве; у 1368 годзе султану Мураду I падпарадкавалася Ніса (загараднае рэзідэнцыя імператараў), і туркі апынуліся ўжо пад сценамі Канстанцінопаля. Пад ціскам акалічнасцей Іаан Палеалог паехаў у Рым, дзе ўрачыста вызнаваў веру па лацінскім абрадзе; тым не менш дапамогі з Захаду не прыйшло. На шляху назад Іаан быў затрыманы ў Венецыі за даўгі да таго часу, пакуль не былі высланы грошы з Канстанцінопаля. З прычыны няўдач на Захадзе Іаан Палеалог пагадзіўся ў 1373 годзе стаць даннікам і васалам султана. Гэта не перашкодзіла, аднак, туркам авалодаць Фесалонікамі (Салунню) і дапамагчы ў 1376 годзе Андроніку IV адняць у бацькі прастол: Іаан Палеалог разам з астатнімі яго сынамі быў кінуты ў турму.
Праз тры гады Іаан Палеалог вызваліўся з няволі, абавязаўшыся павялічыць штогадовую даніну туркам і ўтрымліваць іх дапаможны атрад у 12 тысяч чалавек. Новы асманскі султан Баязет I запатрабаваў ад Іаана знішчэння зноў адбудаваных умацаванняў Канстанцінопаля. Праз некалькі дзён пасля выканання гэтага патрабавання Іаан Палеалог памёр.
Іаан V ажаніўся з Аленай Кантакузін, дачкой свайго суправіцеля Іаана VI. У шлюбе нарадзіліся:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.