World Open 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
World Open 2016 (таксама вядомы як Hanteng Autos World Open 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 ліпеня 2016 года ў юйшаньскай сярэдняй школе №1, у павеце Юйшань, Кітай. Турнір стаў 33-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Hanteng Autos упершыню спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £520,000, з якіх £90,000 атрымаў пераможца.
World Open 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 25 — 31 ліпеня 2016 |
Арэна | Юйшаньская сярэдняя школа №1 |
Горад | Юйшань |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Hanteng Autos |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £520,000 |
Прызавыя пераможцы | £90,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 72 (+60) |
Колькасць матчаў | 69 (+59) |
Колькасць фрэймаў | (+) |
Колькасць соценных серый | (+) |
Найвышэйшая серыя | 144 (Джон Хігінс) (кваліфікацыя: 142 (Бары Хокінс)) |
←2014 ● World Open ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Адкрыты чэмпіянат Індыі | Пол Хантэр Класік→ |
Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які перайграў на сваім шляху да тытула Ліама Хайфілда ў кваліфікацыі (5:4), Майка Дана (5:3), Сцюарта Бінэма (5:3), валійца Дэніэла Уэлса (5:4), шатландца Джона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:0), тайца Цепчаю Ун-Ну ў паўфінальным матчы (6:1) і Джо Пэры ў фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 37-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама першае рэйтынгавае спаборніцтва за тры з паловай гады (пасля перамогі на German Masters 2013 года). Дзякуючы гэтай перамозе, двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету падняўся ў рэйтынгу з 31-й на 16-ю пазіцыю, вярнуўшыся ў топ-16 упершыню з 2014 года.