Адкрыты чэмпіянат Індыі па снукеры 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 (англ.: Indian Open 2016) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 9 ліпеня 2016 года ў горадзе Хайдарабад, Індыя. Турнір стаў трэцім розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 5 — 9 ліпеня 2016 |
Арэна | HICC Novotel Hotel |
Горад | Хайдарабад |
Краіна | Індыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £50,000 |
Мінулы чэмпіён | Майкл Уайт |
Фінал | |
Пераможца | Энтані Мак-Гіл |
Фіналіст | Кайрэн Уілсан |
Лік | 5:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 70 (+64) |
Колькасць матчаў | 68 (+61) |
Колькасць фрэймаў | 390 (+327) |
Колькасць соценных серый | 23 (+9) |
Найвышэйшая серыя | 142 (Марк Кінг) (кваліфікацыя: 138 (Курт Мэфлін)) |
←2015 ● Адкрыты чэмпіянат Індыі ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Рыга Мастэрс | World Open→ |
Пераможцам турніру стаў Энтані Мак-Гіл з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Чэня Чжэ ў кваліфікацыі (4:0), аматара Олівера Браўна (4:1), Мэцью Сэлта (4:2), Сцюарта Бінэма (4:0), свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (4:1), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (4:2) і Кайрэна Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 5:2. Такім чынам, 25-гадовы шатландзец выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама падняўся ў рэйтынгу з 29-й на 18-ю пазіцыю, якая стала найвышэйшым месцам у кар'еры снукерыста.