USS Winston S. Churchill (DDG-81)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чэрчыль (значэнні).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уінстан Чэрчыль (значэнні).
«Уінстан Чэрчыль» (англ.: USS Winston S. Churchill DDG 81) — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з'яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з'яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).