![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/f/fa/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Shoot-Out_2016.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Shoot-Out_2016.jpg&w=640&q=50)
Shoot-Out 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Shoot-Out 2016 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 14 лютага 2016 года ў тэатры Гексагон, у Рэдынгу, Англія. Турнір стаў сёмым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Кампанія Coral упершыню спансавала турнір Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Shoot-Out 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 14 лютага 2016 |
Арэна | Тэатр Гексагон |
Горад | Рэдынг |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Coral |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £130,000 |
Прызавыя пераможцы | £32,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 50:36 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 64 |
Колькасць матчаў | 63 |
Колькасць фрэймаў | 63 |
Колькасць соценных серый | 1 |
Найвышэйшая серыя | 127 (Дэвід Гілберт) |
←2015 ● Shoot-Out ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←German Masters | Адкрыты чэмпіянат Уэльса→ |
Леташні чэмпіён Майкл Уайт саступіў ужо ў другім раўндзе Бэну Вуластану (1:66). Пераможцам турніру стаў Робін Хал з Фінляндыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Крэйга Стэдмэна (41:35), Джад Трампа (70:6), Яна Бэрнса (49:21), валійцаў Раяна Дэя ў чвэрцьфінале (78:7) і Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (62:41), а таксама бельгійца Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (50:36). Такім чынам, 41-гадовы фін, які ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінал рэйтынгавых турніраў, выйграў свой другі прафесійны тытул у кар'еры і першы з сезона 2001/2002 (пасля перамогі на адным з этапаў адкрытага туру WPBSA). У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт выканаў адзіную соценную серыю на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі Shoot-Out (пасля брэйка ў 135 балаў, які Мартын Гоўлд здзейсніў у 2012 годзе) — 127 ачкоў.