German Masters 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
German Masters 2016 (таксама вядомы як 918.com German Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 7 лютага 2016 года на арэне Тэмпадром, у Берліне, Германія. Турнір стаў дзясятым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011 годзе. Прызавы фонд турніру склаў €367.000, з якіх €80.000 атрымаў пераможца.
German Masters 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 3 — 7 лютага 2016 |
Арэна | Тэмпадром |
Горад | Берлін |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | 918.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €367,000 |
Прызавыя пераможцы | €80,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 (+96) |
Колькасць матчаў | 31 (+94) |
Колькасць фрэймаў | 236 (+684) |
Колькасць соценных серый | 18 (+46) |
Найвышэйшая серыя | 125 (Джад Трамп) (кваліфікацыя: 138 (Майкл Уослі)) |
←2015 ● German Masters ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Чэмпіянат свету сярод ветэранаў | Shoot-Out→ |
Пераможцам турніру стаў Мартын Гоўлд, які перайграў на сваім шляху да тытула Джоэля Уолкера (5:1) і Найджэла Бонда (5:1) у кваліфікацыі, Марка Уільямса (5:4), Бэна Вуластана (5:0), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (5:4), Грэма Дота ў паўфінальным матчы (6:2) і Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (9:5). Такім чынам, 34-гадовы англічанін выйграў свой 5-ы прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы турнір з сакавіка 2013 года (калі ён перамог на турніры Championship League). Апроч таго, гэтая перамога дапамагла Гоўлду вярнуцца ў топ-16 сусветнага рэйтынгу ўпершыню з 2012 года.