Opportunity (марсаход)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Opportunity», «Апарцюніці», ці «MER-B», — рабатызаваны марсаход, які працаваў на Марсе з 2004 па 2018 год[1] цягам 5111 сол (14 год і 138 дзён на Зямлі). Марсаход быў запушчаны с Зямлі 8 ліпеня 2003 г. у рамках праграмы NASA Mars Exploration Rover, і прызямліўся на раўніну Мерыдыян 25 студзеня 2004 г., праз тры тыдні пасля таго, як яго двайнік Спірыт (MER-A) прызямліўся на іншым баку планеты.[2] Пры запланаваным тэрміне дзейнасці ў 90 сол (крыху менш за 92,5 зямных дзён) Spirit функцыянаваў, пакуль не завяз у 2009 годзе і не страціў сувязь у 2010 годзе, у той час як Opportunity змог заставацца працаздольным на працягу 5111 сол пасля прызямлення, захоўваючы сваю энергетычную і іншыя найважнейшыя сістэмы шляхам пастаяннай падзарадкі акумулятараў ад сонечных панэлей і спячаму рэжыму для эканоміі энергіі падчас пылавых бур. Такая асцярожная дзейнасць дазволіла Opportunity працаваць у 57 разоў даўжэй за запланаваны тэрмін, перавысіўшы першапачатковы план на &&&&&&&&&&&&&014.&&&&&014 гадоў &&&&&&&&&&&&&047.&&&&&047 дзён (па зямным часе). Да 10 чэрвеня 2018 года, калі ён апошні раз звязваўся з НАСА,[4][5] марсаход праехаў шлях у 45,16 кіламетраў.[6]
Прапануецца перанесці ў Апарцюніці. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Opportunity | |
---|---|
Апарцюніці | |
Заказчык | НАСА |
Вытворца | Boeing, Lockheed Martin |
Аператар | Лабараторыя рэактыўнага руху |
Задачы | Даследаванне Марса |
Запуск | 8 ліпеня 2003 03:18:15 UTC[1][2] |
Ракета-носьбіт | Delta-II Heavy[1] |
Стартавая пляцоўка | SLC-17B |
NSSDC ID | 2003-032A |
SCN | 27849 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 185 кг |
Памеры | 1,6 × 2,3 × 1,5 м |
Крыніцы сілкавання | Сонечныя панэлі |
Тэрмін актыўнага існавання |
Запланаваная: 90 сол (92,5 сутак) Эксплуатацыя: 5111 сол (14 гадоў, 4 месяцы і 16 дзён) — да апошняга кантакта з апаратам |
Пасадка на нябеснае цела | 25 студзеня 2004 года 04:54:22,7 UTC[2] |
Каардынаты пасадкі | 1°57′ пд. ш. 354°28′ у. д.1,95° пд. ш. 354,47° у. д. / -1.95; 354.47G[3] |
Сайт праекта |
Асноўныя моманты місіі ўключалі першапачатковую місію на 90 сол, пошук метэарытаў, і больш за два гады даследавання кратара Вікторыя. Марсаход перажыў умераныя пыльныя буры і ў 2011 годзе дасягнуў кратара Індэвар, які лічыўся запасным месцам пасадкі.[3] Місія Opportunity лічыцца адным з самых паспяховых прадпрыемстваў NASA.[7]
З-за планетарнай пыльнай буры 2018 года на Марсе, Opportunity спыніў сувязь 10 чэрвеня і ўвайшоў у спячы рэжым 12 чэрвеня 2018 года. Былі спадзяванні што ён перазагрузіцца як толькі надвор’е праясніцца[8], але гэтага не адбылося мяркуючы альбо з-за катастрафічнага збоя, альбо праз тое што пласт пылу пакрыў сонечныя панэлі. NASA спадзявалася аднавіць кантакт з марсаходам, спасылаючыся на ветраны сезон, які прагназаваўся з лістапада 2018 года па студзень 2019 года, што патэнцыйна магло ачысціць сонечныя панэлі.[9] 13 лютага 2019 года прадстаўнікі НАСА абвясцілі аб завяршэнні місіі Opportunity пасля таго як касмічны карабель не адрэагаваў на больш чым 1000 сігналаў, пасланых са жніўня 2018 года.[10]