Планетаход
From Wikipedia, the free encyclopedia
Планетаход — апарат, прызначаны для перамяшчэння па паверхні іншай планеты. Некаторыя планетаходы былі сканструяваныя для перамяшчэння членаў экіпажа касмічнай экспедыцыі, іншыя былі нетранспартнымі даследчымі апаратамі — дыстанцыйна кіраванымі робатамі. Планетаходы дастаўляюцца на паверхню даследуемага нябеснага цела пасадачнымі модулямі, якія могуць быць як самастойнымі касмічнымі караблямі, так і аддзяляемымі спускальнымі апаратамі.