![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/HONDA_ASIMO.jpg/640px-HONDA_ASIMO.jpg&w=640&q=50)
Робат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Робат (чэшск.: robot) — віртуальны ці механічны штучны агент. Звычайна ўяўляе сабой электра-механічную машыну пад кіраваннем камп’ютэра альбо электроннага праграмавання, здольную самастойна выконваць пэўныя задачы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/HONDA_ASIMO.jpg/640px-HONDA_ASIMO.jpg)
Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам аператара, можа працаваць па загадзя складзенай праграме альбо прытрымлівацца набору агульных указанняў з дапамогай тэхналогіі штучнага інтэлекту. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасці, у будаўніцтве, пры працы з цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека ўмовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў космасе.
Слова «робат» было прыдумана чэшскім пісьменнікам Карэлам Чапекам і яго братам Ёзэфам і ўпершыню выкарыстана ў п’есе Чапека «Р. У. Р.» («Росумскія ўніверсальныя робаты», 1920). Да з’яўлення прамысловых робатаў лічылася, што робаты павінны выглядаць падобна людзям.