From Wikipedia, the free encyclopedia
Метэары́т — малое цела Сонечнай сістэмы, якое трапіла на Зямлю з міжпланетнай прасторы, частка метэарытнага цела, якое не паспела згарэць у атмасферы.
Вылучаюць метэарыты — каменныя (92 % агульнай колькасці), жалезныя (6 %) і жалеза-каменныя (2 %). Каменныя метэарыты блізкія складам да зямных горных парод, змяшчаюць аксіды жалеза, крэмнію, магнію. Каля 85 % каменных метэарытаў змяшчаюць хондры — сферычныя часцінкі памерам ад мікраскапічных зярнят да гарошыны. Такія каменныя метэарыты называюць хандрытамі, астатнія — ахандрытамі.
Масы метэарытаў — ад долі грама да дзясяткаў тон. Самы буйны метэарыт Гоба, масай каля 60 тон, знойдзены на поўдні Афрыкі.
На тэрыторыі Беларусі знойдзена 6 буйных метэарытаў, напрыклад, у 1954 годзе знойдзены жалезны метэарыт Грэск масай 300 кг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.