From Wikipedia, the free encyclopedia
Гоба (Hoba) — буйнейшы сярод знойдзеных метэарытаў. Жалезісты метэарыт масай 60 тон і аб’ёмам 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920 годзе. Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў назад.
Знойдзены ў Намібіі ў 1920 каля Гротфантэйна. Назву сваю атрымаў ад Hoba West Farm, дзе, уласна, яго і знайшоў ўладальнік фермы. Паводле яго слоў, ён натыкнуўся на метэарыт, калі араў адно са сваіх палёў.
Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму. Знойдзены быў па чыстай выпадковасці, бо не засталося ні кратара, ні іншых слядоў падзення. Мабыць, атмасфера замарудзіла падзенне метэарыта, і вялікіх выкідаў энергіі не адбылося. Метэарыт таксама цікавы тым, што мае параўнальна гладкую і плоскую паверхню.
Метэарыт Гоба ўяўляе сабой шчыльнае металічнае цела памерамі 2,7×2,7×0,9 метраў, на 84 % складаецца з жалеза і на 16 % — з нікеля з невялікай прымессю кобальта. Зверху метэарыт пакрыты гідраксідамі жалеза. У плане крышталічнай будовы Гоба ўяўляе сабой багаты нікелем атаксіт.
У 1920 годзе маса метэарыта складала 66 тон, але эрозія, навуковыя даследаванні і вандалізм зрабілі сваю справу — метэарыт «схуднеў» да 60-ці тон. Гэта заахвоціла ўрад тагачаснай Паўднёва-Заходняй Афрыкі у сакавіку 1955 абвясціць метэарыт нацыянальным помнікам, каб захаваць ад вандалаў.
У 1985 годзе Rossing Uranium Ltd. вылучыла ўраду Паўднёва-Заходняй Афрыкі сродкі для ўзмацнення мер па ахове метэарыта ад вандалаў. У 1987 годзе ўладальнік фермы Hoba West ахвяраваў метэарыт і зямлю, на якой ён знаходзіцца, дзяржаве. Пасля гэтага ўрад у гэтым месцы адкрыў турыстычны цэнтр. Кожны год на метэарыт прыязджаюць паглядзець тысячы турыстаў. Акты вандалізму сышлі на нішто.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.