From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіхатэ́-Алі́нскі метэары́т[1] — жалезны метэарыт, які ўпаў 12 лютага 1947 года ў заходніх адгор’ях Сіхатэ-Аліня.
Выпаў у выглядзе метэарытнага дажджу, які ўтварыўся ад драбнення асноўнай масы на вышыні 4—5 км над Зямлёй. Падзенне суправаджалася ўспышкамі святла і выбухамі. Найбольшыя яго экзэмпляры ўтварылі кратары дыяметрам ад 4 да 28 м, дробныя рассеяліся на плошчы каля 3 км². Агульная маса метэарытнага рэчыва прыкладна 70 т, маса асколкаў і асобных экзэмпляраў, знойдзеных на плошчы падзення, 37 т, найбольшы з іх 1745 кг. Складаўся з жалеза (93 %), нікелю (6 %) і невялікай колькасці фосфару, кобальту, серы і медзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.