![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Time_zones_of_Europe.svg/langbe-640px-Time_zones_of_Europe.svg.png&w=640&q=50)
Сярэдні час па Грынвічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запыт «GMT» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Сярэдні час па Грынвічы (англ.: Greenwich Mean Time, GMT) — астранамічны (Сярэдні сонечны) час мерыдыяна, які праходзіць праз ранейшае месца размяшчэння Грынвіцкай каралеўскай абсерваторыі каля Лондана.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Time_zones_of_Europe.svg/320px-Time_zones_of_Europe.svg.png)
сіні | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1) |
блакітны | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) |
чырвоны | Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1) Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2) |
жоўты | Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2) |
хакі | Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2) Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3) |
зялёны | Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3) |
Раней GMT лічылася пунктам адліку часу — час у іншых часавых паясах адлічваўся ад грынвіцкага. Цяпер у гэтай якасці выкарыстоўваецца сусветны каардынаваны час (UTC).