![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/United_Kingdom_-_England_-_London_-_Greenwich_-_Old_Royal_Naval_College.jpg/640px-United_Kingdom_-_England_-_London_-_Greenwich_-_Old_Royal_Naval_College.jpg&w=640&q=50)
Грынвіч (Лондан)
раён Лондана / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грынвіч (англ.: Greenwich) — «марскія вароты» Лондана, гістарычныя прадмесці, а цяпер — баро Лондана на паўднёвым усходзе брытанскай сталіцы, на правым беразе Тэмзы, здаўна цесна звязаны з Брытанскім флотам.
Марскі Грынвіч* | |
---|---|
Maritime Greenwich** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv, vi |
Спасылка | 795 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1997 (21 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Грынвіч знакаміты тым, што з’яўляецца нулявой кропкай адліку даўгаты і гадзінных паясоў зямнога шара. Нулявы мерыдыян гістарычна звязаны з Грынвіцкай абсерваторыяй.
Тапонім Grenewic Grenevic або мае саксонскае паходжанне, і літаральна значыць the green village ці the village on the green («зялёная вёска»).
У 1997 годзе набярэжная частка Грынвіча ў складзе Грынвіцкага шпіталя і Грынвіцкага парку з Куінсі-хаус увайшла ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У часы сярэднявечча тут жылі першыя паселішчы. У XV стагоддзі гэты раён у брытанскай сталіцы быў невялікі рыбацкай вёскай, якая паступова пашыралася за кошт павелічэння колькасці мясцовага насельніцтва. У XVI стагоддзі Грынвіч стаў ўлюбёным месцам для адпачынку каралеўскіх асоб, а ў пачатку XVII тут ўзвялі Дом каралевы.[1]