From Wikipedia, the free encyclopedia
Chlorociboria aeruginascens — від грыбоў, які ўваходзіць у род Chlorociboria сямейства Helotiaceae.
Chlorociboria aeruginascens | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Chlorociboria aeruginascens (Nyl.) Kanouse ex C.S.Ramamurthi, Korf & L.R.Batra, 1958 | |||||||||||||||||||||
|
Тыповы дыскаміцэт. Пладовыя целы (апатэцыі) 3-8 мм у дыяметры, чашападобнай, дыскападобнай або лапаткавай формы, нярэдка асіметрычныя. Унутраная спараносная паверхня (гіменафор) сіне-зялёная, часам з жаўтлявым адценнем, з узростам цямнее, гладкая. Знешняя стэрыльная паверхня таксама сіне-зялёная, больш цёмная, голая або аксаміціста-валасістая. Грыбніца грыба афарбоўвае драўніну ў сіне-зялёны колер, што робіць грыб прыкметным і не падчас утварэння апатэцыяў. Ілжывая ножка звычайна эксцэнтрычная, выяўленая, да 6 мм даўжынёй і да 1,5 мм таўшчынёй, звужваецца дадолу[1].
Мякаць тонкая, сіне-зялёная, без водара[1].
Споры бялёсыя ў масе, 5-8(10)×1-2(2,5) мкм, верацёнападобнай або эліптычнай формы, з двума кроплямі-гутуламі ля канцоў, з гладкімі сценкамі. Аскі васьміспоравыя, 45-50×3-4 мкм, булавападобнай формы. Парафізы каля 1,5 мкм таўшчынёй, ніткападобныя, з трохі патоўшчанымі канцамі, у аснове часта разгалінаваныя, септыраваныя, якія перавышаюць па даўжыні аскі. Знешні эксцыпул з прыпаднятымі над паверхняй (што робіць яе аксаміцістай) спіралепадобна выгнутымі або прамымі танкасценнымі гіфамі 1-1,5(2) мкм таўшчынёй[1].
Харчовага значэння грыб не мае з-за невялікіх памераў і тонкай мякаці. Драўніна, афарбаваная міцэліем грыба, здаўна цэніцца ў разьбяроў па дрэве.
Сапротроф (ксілатроф), які расце на аголенай гнілой драўніне лісцевых дрэў, найбольш часта адзначаецца на дубе.
Шырока распаўсюджаны грыб. Сустракаецца ў Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе (Балгарыя, Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды, Славакія, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швецыя, Расія), на Каўказе (Арменія, Грузія), у Азіі (Індыя, Кітай, Японія, Філіпіны), у Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Грэнландыя, Куба), на поўначы Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.