BMW E21
мадэль аўтамабіля / From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E21 — аўтамабіль кампаніі BMW. Родапачынальнік трэцяй серыі, закладзеная ў гэтай мадэлі ідэалогія заставалася амаль нязменнай да пачатку 1990-х гадоў. Машына прыйшла на змену BMW 02-серыі. Выпуск мадэлі быў пачаты 2 мая 1975 года (у ЗША — у 1977 годзе). Завершаны — у 1983 годзе.
BMW E21
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) |
Радныя чатырохцыліндравыя рухавікі 1600, 1800 і 2000 см³; Радныя шасціцыліндравыя рухавікі 2000, 2300 см³
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: | 4355 мм |
Шырыня: | 1610 мм |
Вышыня: | 1415 мм |
Колавая база: | 2563 мм |
Маса: | 1010–1180 кг |
На рынку
У конкурсе Еўрапейскі аўтамабіль года 1976 мадэльнага года заняла 2-е месца[1]. E21 стала першай мадэллю BMW вырабленай больш за мільён асобнікаў[2] — з 1975 па 1983 год выраблена 1 364 039 аўтамабіляў.