From Wikipedia, the free encyclopedia
arXiv.org — найбуйнейшы бясплатны архіў электронных публікацый навуковых артыкулаў і іх прэпрынтаў па фізіцы, матэматыцы, астраноміі, інфарматыцы і біялогіі.
arXiv | |
---|---|
URL | arXiv.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Навуковы |
Мова(-ы) | Англійская |
Уладальнік | Лос-Аламаская нацыянальная лабараторыя[d] і Карнельскі ўніверсітэт[1] |
Аўтар | Paul Ginsparg[d] |
Пачатак працы | 14 жніўня 1991[2][3] |
Бягучы статус | Online |
Рэйтынг Alexa | 2 075[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Большасць публікацый архіва даступна ў зыходным выглядзе ў фармаце ΤΕΧ (і яго варыянтах), але можна таксама запампаваць дакументы, якія генеруюцца аўтаматычна ў фарматах PostScript і PDF. Частка артыкулаў выкладваецца аўтарамі ў фарматах, адрозных ад ΤΕΧ (а менавіта, PDF, PostScript і HTML).
Існуе магчымасць аформіць e-mail-падпіску на спіс новых артыкулаў з іх анатацыямі. Можна падпісацца або на ўсе артыкулы, або на артыкулы толькі па цікавай тэматыцы, напрыклад: вылічальный геаметрыі, дыскрэтнай матэматыцы і інш.
Пры даданні ў архіў публікацыя аўтаматычна дадаецца ў базу цытавання Citebase. Гэта дазваляе ацаніць індэкс цытавання, гэта значыць фармальную прыкмету значнасці артыкула.
Артыкулы, якія выкладваюцца аўтарамі ў архіў, не праходзяць працэдуру навуковага рэцэнзавання (і ў сувязі з гэтым, строга кажучы, не лічацца навуковымі публікацыямі). Мадэратары архіва могуць удакладніць і перакласіфікаваць кірунак (раздзел архіва), у якім з'явіцца артыкул. У студзені 2004 года ў архіве была ўведзена сістэма папярэдняга пацверджання (англ.: endorsement), у адпаведнасці з якой аўтар, які накіроўвае артыкул, павінен мець статус «даручальніка» (endorser) ці артыкул мусіць быць рэкамендаваны іншым даручальнікам; статус даручальніка атрымліваюць аўтаматычна аўтары з прызнаных акадэмічных устаноў. Гэта сістэма дазваляе паменшыць колькасць псеўданавуковых публікацый.
Артыкулы архіва могуць быць зменены іх аўтарамі; пры гэтым, як правіла, застаюцца даступнымі і раннія варыянты.
Архіў быў створаны Полам Джынспаргам[5] у 1991 годзе ў Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі і першапачаткова прызначаўся для фізічных артыкулаў, але паступова ўзніклі раздзелы, прысвечаныя іншым навукам.
Старое даменнае імя архіва — xxx.lanl.gov было зменена таму, што некаторыя праграмы-фільтры блакіравалі доступ да сайта, успрымаючы xxx як указанне на парнаграфічны змест. Тым не менш старое даменнае імя працягвае падтрымлівацца нароўні з асноўным — arxiv.org. Існуе некалькі дзясяткаў люстэркаў архіва (у тым ліку было люстэрка і ў Расіі, але ў красавіку 2012 года яно было закрыта).[заўв 1]
У наш час архіў спансуецца і абслугоўваецца Карнельскім універсітэтам ЗША, часткай чыёй бібліятэкі і лічыцца.
Да канца лістапада 2011 года ў архіве змяшчалася больш за716 688 публікацый за ўвесь перыяд існавання[6], а сярэднямесячнае папаўненне публікацыямі ў 2011 годзе па кірунках склала:
Такім чынам, кожны месяц дадавалася ў сярэднім 8000—9000 артыкулаў, з якіх асноўная маса даводзіцца на фізіку і матэматыку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.