From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрась (Юрый Віктаравіч) Пацюпа (нар. 13 сакавіка 1965, Полацк) — беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Юрась Пацюпа | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, празаік, крытык, пісьменнік, літаратурны крытык, рэдактар |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта ў 1992 годзе. У 1990—1992 працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнага дойлідства і побыту. З 1992 — у Гродзенскім універсітэце: загадчык лабараторыі, аспірант кафедры беларускай культуры, а з 1996 — выкладчык гэтай кафедры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафесара Аляксея Пяткевіча.
У 2007—2012 працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 2013 — у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Жыве ў Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.