From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рвін А́ксер (польск.: Erwin Axer; 1 студзеня 1917, Вена — 5 жніўня 2012, Варшава) — польскі тэатральны рэжысёр і тэатральны педагог.
Эрвін Аксер | |
---|---|
польск.: Erwin Axer | |
| |
Імя пры нараджэнні | Эрвін Аксер |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1917[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 2012[3][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Бацька | Maurycy Axer[d] |
Дзеці | Jerzy Axer[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта, пісьменнік, кінарэжысёр, рэжысёр |
Гады актыўнасці | з 1936 |
Тэатр | Польскі тэатр, Сучасны тэатр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1401521 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1939 годзе Інстытут тэатральнага мастацтва ў Варшаве. З 1949 года прафесар Вышэйшай тэатральнай школы ў Варшаве. Працаваў у тэатрах Львова і Лодзі. У 1949—1981 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і рэжысёр Сучаснага таэтра у Варшаве, у 1955—1957 гадах адначасова ўзначальваў Нацыянальны тэатр .
Найбольшую ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нацыянальнай драматургіі: «Картачны домік» Э. Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» Е. Лютоўскага , «Танга» С. Мрожака, «Кардыян» Ю. Славацкага. З іншых пастановак: «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра, «Тры сястры » А. Чэхава, «Мухі» Ж. П. Сартра, «Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, Нью-Ёрку. Аўтар зборнікаў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—1957), «Практыкаванні па памяці» (1984—1992) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.