Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ртальд Брэхт (ням.: Berthold Brecht [ˈbɛɐ̯tɔlt ˈbʁɛçt]; народжаны Ойген Бе́ртальд Фры́дрых Брэхт, ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht; 10 лютага 1898, Аўгсбург, Баварыя, Германія — 14 жніўня 1956, Усходні Берлін, ГДР) — лічыцца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагоддзя. Брэхту прыпісваецца заснаванне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).
Бертальд Брэхт | |
---|---|
ням.: Bertolt Brecht | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht |
Псеўданімы | Bertolt Brecht і Berthold Larsen[1] |
Дата нараджэння | 10 лютага 1898[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1956[5][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыяна Цоф[d] і Хелена Вайгель[d] |
Дзеці | Стэфан Брэхт[d], Ханна Хіоб[d], Барбара Брэхт-Шаль[d], Michel Berlau[d] і Frank Banholzer[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт-песеннік, сцэнарыст, тэатральны рэжысёр, паэт, лібрэтыст, літаратурны крытык, пісьменнік, кінарэжысёр, рэжысёр |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэхт жадаў стварыць тэатр, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчування. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзій) гульню акцёраў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцця (Брэхт называў гэта «эфектам аддаленасці». Акцёры мелі б аналізаваць і сінтэзаваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам свядома дзейнічаць дакладна так, як дзейнічаў пэўны персанаж.
У 1917—20 гадах слухаў лекцыі па медыцыне, філасофіі, тэатразнаўстве ў Мюнхенскім універсітэце.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1914 годзн антываеннымі вершамі. У 1933—47 у эміграцыі. Заснавальнік і кіраўнік тэатра «Берлінер ансамбль» (1949—51).
У процівагу драматычнаму (арыстоцелеўскаму) стварыў т. зв. «эпічны тэатр» (неарыстоцелеўскі), асноўныя прынцыпы якога — зварот да розуму і аналітычных здольнасцей (а не эмоцый), супрацьпастаўленне гледачоў падзеям на сцэне (а не суперажыванне). Галоўная роля адводзілася «эфекту адчужэння», які дазваляў паказаць вядомае з нечаканага боку і дасягаўся праз мноства прыёмаў: выкарыстанне класічных сюжэтаў, адмаўленне ад падкрэсленай псіхалагізацыі і індывідуалізацыі, часта адсутнасць гістарычнага касцюма, непасрэдная апеляцыя да публікі, пантаміма, зонгі, спрошчаны рэквізіт, уключэнне ў спектаклі кінакадраў і г.д.
З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назву «эпічны тэатр», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаннем і навучаннем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфект аддаленасці».
Аўтар п’ес «Што той салдат, што гэты» (1927), «Трохграшовая опера» (1928), «Маці» (1933), «Жыццё Галілея» (1938—39), «Матухна Кураж і яе дзеці» (1941), «Добры чалавек з Сезуана» (1938—40), раманаў «Трохграшовы раман» (1934), «Справы пана Юлія Цэзара» (не скончаны, 1949), апавяданняў, вершаў, песень (зборнікі «Хатнія казанні Бертальда Брэхта», 1927; «Свэндбаргскія вершы», 1939, і інш.), тэарэтычных прац («Малы арганон для тэатра», 1949, і інш.).
Яго творы на беларускую мову перакладалі Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Пятро Бітэль, Янка Брыль, Аляксей Зарыцкі, Уладзімір Папковіч, Язэп Семяжон.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.