Эмпайр Стэйт Білдынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмпайр Стэйт Білдынг (англ.: Empire State Building) — 102-павярховы небаскроб, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку на востраве Манхэтэн. З 1931 па 1972, да адкрыцця Паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, з'яўляўся самым вялікім будынкам свету. У 2001 годзе, калі рухнулі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, небаскроб зноў зрабіўся самым высокім будынкам Нью-Ёрка да 30 красавіка 2012 года, калі новы Сусветны гандлёвы цэнтр 1 дасягнуў большай вышыні[10]. Архітэктура выканана ў стылі ар-дэко.
Эмпайр Стэйт Білдынг | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Прызначэнне | офіс[d][3] |
Адкрыццё | 1 мая 1931 |
Архітэктурны стыль | архітэктура ар-дэко[d] |
Матэрыялы | сталь[4], вапняк[5], цэгла[4] і цэмент[4] |
Вышыня | 453 м[3] або 460 м[3][6] |
Колькасць паверхаў | 102[7] |
Колькасць падземных паверхаў | 1[8] |
Колькасць ліфтаў | 73[9] |
Плошча |
|
Уласнік | Empire State Realty Trust[d] |
Архітэктар | Shreve, Lamb & Harmon[d] |
Інжынер-будаўнік | Homer G. Balcom[d] |
Emporis | 114095 |
SkyscraperPage | 23 |
Сайт | esbnyc.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З моманту пабудовы ў 1931 годзе і да завяршэння будаўніцтва паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў 1972 годзе Эмпайр-Стэйт-Білдынг быў самым высокім будынкам у свеце. Вышыня апошняга паверху складае 373,2 метру (разам з антэнай — 448,7 м)[11]. У наш час Эмпайр-стэйт-білдынг з'яўляецца чацвёртым па вышыні небаскробам у Злучаных Штатах, саступаючы Вежы Свабоды ў Нью-Ёрку, Уіліс-таўэр і Міжнароднаму гатэлю і вежы Трампа ў Чыкага, і 22-м па вышыні ў свеце.
Назва паходзіць ад мянушкі штата Нью-Ёрк — «імперскі штат» (англ.: The Empire State). Эмпайр-Стэйт-Білдынг, як правіла, разглядацца як амерыканскі культурны сімвал. Будынак і інтэр'ер ніжняга паверха з'яўляюцца славутасцю горада паводле рашэння спецыяльнай гарадской камісіі, якое было пацверджана ў Нью-Ёркскім Савеце Атаксавання[12]. Будынак быў аб'яўлены нацыянальным гістарычны помнікам ЗША ў 1986 годзе[13][14][15]. У 2007 годзе будынак пад нумарам адзін увайшло ў спіс лепшых амерыканскіх архітэктурных рашэнняў па версіі Амерыканскага інстытута архітэктараў.[16] Уладальнікам будынка з'яўляецца кампанія W&H Properties.[17] Знаходзіцца вежа на Пятай авеню паміж Заходнімі 33-й і 34-й вуліцамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.