Элія Капіталіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Элія Капіталіна, лац.: Aelia Capitolina (Colonia Aelia Capitolina) — рымская калонія, пабудаваная ў 135 годзе на месцы разбуранага Іерусаліма імператарам Адрыянам пасля прыгнечання Другога яўрэйскага паўстання, якое перарасло ў Другую Іўдзейскую вайну. Адрыян выдаў дэкрэт, паводле якога ўсім, хто падвергся абразанню, доступ у горад быў забаронены. За наступныя 200 гадоў адзіным чалавекам, які парушыў гэта правіла, быў Філіп Араб. У 325 годзе Канстанцін Вялікі аднавіў назву Іерусалім, ужо як хрысціянскі горад.