Філіп Араб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Ю́лій Філі́п (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філі́п I Ара́б, — рымскі імператар у 244—249 гадах.
Марк Юлій Філіп | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Iulius Philippus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Філіп II Малодшы (247 — верасень ці кастрычнік 249) | ||||||
Папярэднік | Гардыян III | ||||||
Пераемнік | Дэцый Траян | ||||||
Нараджэнне |
каля 204 Шахба, Камяністая Аравія |
||||||
Смерць |
верасень ці кастрычнік 249 Верона, Італія |
||||||
Бацька | Юлій Марын | ||||||
Жонка | Марцыя Атацылія Севера | ||||||
Дзеці |
сын: Філіп II Малодшы дачка: Юлія Севера |
||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардыяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардыяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне[1].
Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года[1].