Электро́нны захоп, e-захоп — адзін з відаў бэта-распаду атамных ядзер. Пры электронным захопе адзін з пратонаў ядра захоплівае арбітальны электрон і ператвараецца ў нейтрон, выпускаючы электроннае нейтрына. Зарад ядра пры гэтым змяняецца на адзінку. Масавы лік ядра, як і ва ўсіх іншых відах бэта-распаду, не змяняецца. Гэты працэс характерны для багатых пратонамі ядзер. Калі энергетычная розніца між бацькоўскім і даччыным атамам (даступная энергія бэта-распаду) больш за 1,022 МэВ (падвоеную масу электрона), электронны захоп заўжды канкурыруе з іншым тыпам бэта-распаду, пазітронным распадам. Напрыклад, рубідый-83 ператвараецца ў крыптон-83 толькі праз электронны захоп (даступная энергія каля 0,9 МэВ), тады як натрый-22 распадаецца ў неон-22 як праз электронны захоп, так і пазітронны распад (даступная энергія каля 2,8 МэВ).
Хуткія факты Асноўныя тэрміны, Распад ядраў ...
Закрыць
Паколькі лік пратонаў у ядры (то-бок зарад ядра) пры электронным захопе памяншаецца, гэты працэс ператварае ядро аднаго хімічнага элемента ў ядро іншага элемента, размешчанага бліжэй к пачатку табліцы Мендзялеева.
Агульная формула электроннага захопу:
![{\displaystyle \mathrm {p} ^{+}+\mathrm {e} ^{-}\rightarrow \mathrm {n} +{\nu }_{e}}](//wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/1442128e75f613a6eb6ed326257a5c3bda4e877c)
Прыклады:
![{\displaystyle \mathrm {{}_{13}^{26}Al} +\mathrm {e} ^{-}\rightarrow \mathrm {{}_{12}^{26}Mg} +{\nu }_{e}}](//wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/f2a5eae54c3654c6dccff54a27e3937300ee518a) |
![{\displaystyle \mathrm {{}_{28}^{59}Ni} +\mathrm {e} ^{-}\rightarrow \mathrm {{}_{27}^{59}Co} +{\nu }_{e}}](//wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/19aa99769dd495c251a4e2b6cb07ca5b8c1ee794) |