Ойген Блейлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ойген Блёйлер (ням.: Eugen Bleuler; 30 красавіка 1857, Цалікорн, Швейцарыя — 15 ліпеня 1939, Цалікорн) — швейцарскі псіхіятр, найбольш вядомы за яго ўклад у разуменне псіхічных захворванняў і ўвядзенне тэрміна «шызафрэнія». Блейлер таксама ўвёў паняцце аўтызму.
Ойген Блейлер | |
---|---|
Eugen Bleuler | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1857(1857-04-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1939(1939-07-15)[4][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Hedwig Bleuler-Waser[d][5] |
Дзеці | Manfred Bleuler[d] |
Род дзейнасці | псіхіятр, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Жан Мартэн Шарко |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Блейлер скончыў медыцынскі факультэт у Цюрыху ў 1881 годзе. Пасля заканчэння працаваў асістэнтам ва ўніверсітэцкіх псіхіятрычных клініках Вальдаў і Бургхёльці, а таксама праходзіў кваліфікацыю ў Парыжы і Мюнхене.
З 1886 па 1898 год Блейлер загадваў псіхіятрычнай клінікай Райнаў. У 1898 годзе ён перайшоў назад у клініку Бургхёльці. Ёю ён кіраваў да 1927 года, будучы таксама прафесарам псіхіятрыі медыцынскага факультэта ўніверсітэта Цюрыха.
Актыўна выкарыстоўваў псіхааналіз ў сваёй клініцы Бургхёльці. Найбольш вядомым вучнем Блейлера, які развіў яго вучэнне пра шызафрэнію, быў швейцарскі псіхіятр і псіхааналітык Карл Густаў Юнг.