адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шыро́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шырокае.
Шырокаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шырокае |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 956 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ліпскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпа. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Лугініцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 8 снежня 1966 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Шырокі, сельсавет перайменаваны ў Шырокаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шырокаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забалоцкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск)[3].
У склад Шырокаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1996 года — вёска Андрэеўка, да 1998 года — пасёлкі Салаўёў і Новы Свет, да 2005 года — пасёлак Мікольск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[4], з іх 89,1 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 956 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.