Забало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Забалоцце.
Забалоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалоцце |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 18 студзеня 1965 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 20 верасня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагінскага сельсавета[1].
Утвораны зноў у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 18 студзеня 1965 года з часткі Рагінскага сельсавета ў складзе 12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Забалоцкага сельсавета 11 населеных пунктаў[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасавана вёска Новая Харошаўка[4].
Сельсавет значна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. 20 верасня 2002 года скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Шырокаўскага сельсавета[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск. Таксама ў склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія ўжо не існуюць: да 1939 года — хутары Дразды і Красніца, да 1976 года — пасёлак Новая Харошаўка, да 1996 года — пасёлкі Доўгі, Засценны, Курган, Новае Забалоцце, Пахар і Усход (жыхары пераселены ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем).
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.