(1665—1710) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля 1665 — 1710) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).
Шыман Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Szymon Dominik Drucki-Lubecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Шчука | ||||||
Пераемнік | Ян Фрыдэрык Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1665 | ||||||
Смерць | 1710 | ||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі[1] | ||||||
Маці | Крысціна са Статкевічаў[d] | ||||||
Жонка |
Яана Гадэбская Францішка Копаць |
||||||
Дзеці |
ад Францішкі Копаць: Юзаф |
Паходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.
уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.
Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў[2].
Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.