горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір (укр.: Володимир) — горад у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Уладзімір-Валынскага раёна. Насельніцтва — 37,9 тыс. жыхароў (2022). Да 1944 меў назву Уладзімір-Валынск. Знаходзіцца за 72 км ад Луцка. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Чэрванаград.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад атрымаў назву Уладзімір у гонар князя Уладзіміра Вялікага (які, па адной з версій, нарадзіўся ў сяле Будзяцічы, прыкладна за 20 км ад Уладзіміра-Валынскага), а пазней скарочана Ладзімір. З 1911 года атрымаў назву Уладзімір-Валынск, каб адрозніваць ад Уладзіміра-на-Клязьме ў Расіі[1]. У 1944 годзе назву афіцыйна змянілі на Уладзімір-Валынскі.
1 кастрычніка 2021 года гарадскі савет прагаласаваў за адмену рэгіянальнага ўдакладнення і змяненне назвы горада на проста Уладзімір[2]. Гэта рашэнне павінна было быць ратыфікавана парламентам Украіны (Вярхоўная Рада), каб увайсці ў сілу. 14 снежня 2021 года парламент ухваліў змяненне назвы (рашэнне падтрымалі 348 народных дэпутатаў)[1]. У адміністрацыі расійскага горада Уладзіміра заявілі, што супраць змены назвы, сцвярджаючы, што можа быць толькі адзін горад пад назвай Уладзімір.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Лугі, у паўднёва-заходняй частцы Валынскай вобласці, на стыку пагорыстага Валынскага ўзвышша з Палескай нізінай, у прыроднай зоне змяшаных лясоў.
Клімат Уладзіміра-Валынскага ўмерана-кантынентальны, характарызуецца адносна мяккай зімой з частымі адлігамі, умерана цёплым вільготным летам, зацяжнымі вясной і восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня −4,9 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў каля 600 мм у год.
Першае летапіснае згадванне пра горад Уладзімір адносіцца да 988 — калі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч, на землях валынян і бужан, на правым беразе ракі Лугі заваяваў горад пад назвай Ладамір, перайменаваў у сваё імя і перадаў горад аднаму са сваіх сыноў — Усеваладу. З 992 ва Уладзіміры знаходзілася біскупская кафедра.
Пачынаючы з XII стагоддзя, у перыяд феадальнай раздробненасці Русі, горад становіцца цэнтрам удзельнага Валынскага княства, у якім зацвердзілася асобная княжая дынастыя, заснаваная ўнукам Уладзіміра Манамаха — князем Ізяславам Мсціславічам, якія кіравалі на Валыні ў 1146—1154.
У першай палове XIII стагоддзя Уладзімір становіцца адным з цэнтраў аб’яднанага Галіцка-Валынскага княства (з 1253 — каралеўства). Гэты перыяд адносіцца да часу кіравання князя Данііла Раманавіча Галіцкага (1201—1264) і яго брата Васілька Раманавіча Валынскага (1205—1271). Сярэдзіна XIII стагоддзя — час найвышэйшага росквіту старажытнага Уладзіміра, ён славіўся як значны цэнтр гандлю, рамёстваў, мастацтва, тут сфарміравалася самабытная архітэктурная школа, таксама тут пісаўся Галіцка-Валынскі летапіс — найбольш каштоўная гістарычная крыніца другой паловы XIII — пачатку XIV стагоддзя.
У 1241 Уладзімір быў захоплены і разрабаваны ордамі хана Батыя. Летапіс сведчыць, што пасля адыходу арды ў горадзе не засталося жыхароў, а цэрквы былі запоўнены трупамі.
Пасля распаду Галіцка-Валынскай дзяржавы ў сярэдзіне XIV стагоддзя Уладзімір уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Люблінскай уніі 1569 — у склад Польскага каралеўства. У 1324 горад атрымаў Магдэбургскае права.
У XVIII стагоддзі горад занепадае і становіцца маленькім правінцыйным мястэчкам.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, як адзін з павятовых цэнтраў Валынскай губерні.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Уладзімір-Валынскі стаў арэнай баявых дзеянняў. У 1915 Уладзімір-Валынскі быў акупаваны аўстра-венгерскімі войскамі, акупацыйныя ўлады знаходзіліся ў горадзе да заканчэння вайны ў 1918.
Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора (1921) Уладзімір-Валынскі ўвайшоў у склад Польшчы і стаў адным з павятовых цэнтраў Валынскага ваяводства. 19 верасня 1939 Уладзімір-Валынскі быў заняты часткамі Чырвонай Арміі і ўключаны ў склад СССР.
Пасля нападу Германіі на СССР Уладзімір-Валынскі быў акупаваны нямецкімі войскамі ўжо 23 чэрвеня 1941, вызвалены 20 ліпеня 1944.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.