Шута-Арызары
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шута-Арызары (макед.: Шуто Оризари, цыг.: Shuto Orizari, алб.: Shutkë) — муніцыпалітэт у паўночнай частцы горада Скоп’е, сталіцы Рэспублікі Паўночная Македонія. З’яўляецца адзіным у свеце муніцыпалітэтам, дзе цыганы (якія прадстаўляюць большасць насельніцтва) маюць асаблівыя правы і абіраюць свайго кіраўніка горада (з 2017 года — Курта Дудуш[1]).
Шута-Арызары | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
297 м | ||||
Код ISO 3166-2 | MK-817 | ||||
Паштовыя індэксы | 1000 | ||||
Код аўтам. нумароў | SK | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На поўдні мяжуе з муніцыпалітэтам Бутэль, на поўначы — з муніцыпалітэтам Чучар-Сандэва.
Шута-Арызары пачаў актыўна забудоўвацца пасля землятрусу 1963 года.
Пасля абнаўлення Скоп’е і яго ўскраін тут пачалі сяліцца пераважна цыганы па паходжанні. Шута-Арызары мае высокую ступень урбанізацыі, тут узніклі адміністрацыйныя і культурныя ўстановы.
У 1996 годзе ўтворана адміністрацыйная адзінка Шута-Арызары з былога аднайменнага гарадскога квартала і двух суседніх пасёлкаў — Горна-Арызары і Долна-Арызары (Верхняе і Ніжняе Арызары).
Эканоміка раёна знаходзіцца ў заняпадам стане, мясцовыя палітыкі нярэдка маніпулююць дзяржаўнымі субсідыямі на падтрымку цыганскага народа.
Паводле апошняга агульнамакедонскага перапісу, у муніцыпалітэце пражывала 22017 чалавек, з якіх:
Плошча Шута-Арызары складае 7,48 км², шчыльнасць насельніцтва — 780,75 жыт/км².
У Шута-Арызары ёсць дзве школы: «Браты Раміз і Хамід» (навучанне на македонскай, дадатковая прадмет — цыганская мова) і «26 ліпеня» з навучаннем на албанскай. Таксама ёсць бальніца, якая абслугоўвае таксама жыхароў суседніх сёлаў: Бразда, Кучавіштэ, Пабожжа і інш. Таксама існуе бясплатная сталовая, якая абслугоўвае бедных з панядзелка па пятніцу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.