![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2588%25D1%2583%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%25A8%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2588%25D1%2583%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Шаршунскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаршу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рагава.
Шаршунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рагава |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 28 мая 2013 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва (2019) | 1 849 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шаршуны. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагаўскога сельсавета[1].
28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі сельсавет з цэнтрам у пасёлку Шаршуны[2]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рагава. 28 снежня 2018 года была скасавана вёска Пральня[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (43 населеныя пункты) — 2299 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1849 чалавек[6].