Рагава
Рагаўскі сельсавет, Мінскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагаўскі сельсавет, Мінскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.
Вёска
Рагава
| ||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы[2].
Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або «рог» уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі[3].
У пачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 года[4].
Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап’ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.
Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».
Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[5].
У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: «Во владение церкви — 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей — 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам».
Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.
З 13 чэрвеня 1929 года па 20 студзеня 1960 года[6] і з 1968 года па 28 мая 2013 года вёска з’яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавета[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.