былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пра́льня[1] (трансліт.: Praĺnia, руск.: Пральня) — былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Шаршунскага сельсавета.
У 1800 годзе была фальваркам, у якім жылі 12 сялян і 6 аколічнай шляхты і які належаў М. Валадковічу. Уваходзіла ў Вілейскі павет.
У 1897 годзе маёнтак Пральня складаўся з 2 двароў, у якіх жылі 13 чалавек. Меў вадзяны млын. Уваходзіў у склад Радашковіцкай воласці Вілейскага павета.
З лютага да снежня 1918 года маёнтак быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі.
У 1919 годзе паселішча было ўключанае ў склад БССР. У 1921 годзе з'яўляўся хутарам, які налічваў 3 двары, 22 жыхары. Ад 20 жніўня 1924 года хутар Пральня ўвайшоў у склад Шаршунскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1926 г. хутар меў 3 гаспадаркі з 21 жыхаром.
Ад 20 лютага 1938 года — у складзе Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. хутар быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Ад 8 жніўня 1959 года — у складзе Мінскага раёна, з 20 студзеня 1960 года — ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе насельніцтва налічвала 2 гаспадаркі, у якіх жылі 5 чалавек, у саўгасе «Савецкі» (цэнтр — в. Шаршуны).
Вёска была скасавана ў 2018 годзе[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.