Чылі
краіна ў Паўднёвай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чылі (ісп.: Chile, афіцыйная назва — Рэспу́бліка Чылі (ісп.: República de Chile [reˈpuβlika ðe ˈʧile]) — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі. Мяжуе на поўначы з Перу, на ўсходзе з Аргенцінай і Балівіяй, на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Чылі прыбярэжныя астравы Чылійскага архіпелага, заходняя частка вострава Вогненная Зямля, астравы ў Ціхім акіяне: Сан-Амбросіа, Сан-Фелікс, Архіпелаг Хуана Фернандэса, Сала-і-Гомес, Рапануі (Вялікадня). Краіна падзяляецца на 12 рэгіёнаў і сталічную акругу. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Por la razón o la fuerza (ісп.: Правам ці сілай)» | |||||
Гімн: «Himno Nacional» | |||||
Дата незалежнасці | 18 верасня 1810 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Сталіца | Сант'яга | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Габрыэль Борыч | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 37-я ў свеце 756 950[1] км² 1,07 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 17 248 450 чал. (59-я) 22,81 чал./км² | ||||
Валюта | Чылійскае песа | ||||
Інтэрнэт-дамен | .cl | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CHL | ||||
Код МАК | CHI | ||||
Тэлефонны код | +56 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Закрыць