From Wikipedia, the free encyclopedia
Цімафей (стар.-грэч.: Τιμόθεος, лац.: Timotheus; каля 17, Лістра, Галатыя, Рымская імперыя — каля 80, Эфес, Рымская імперыя) — апостал ад сямідзесяці, вучань апостала Паўла, першы біскуп эфескі[2].
Цімафей Эфескі | |
---|---|
Τιμόθεος | |
| |
Свецкае імя | Цімафей |
Дата нараджэння | 17 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 97 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | усе хрысціянскія канфесіі |
У ліку | Апосталы ад сямідзесяці, Свяшчэннамучанікі |
Дзень памяці | у праваслаўнай царкве 4 лютага (22 студзеня па старым стылі); у каталіцкай, пратэстанцкай, англіканскай і евангелічнай цэрквах 26 студзеня, Каталікі-традыцыяналісты — 24 студзеня |
Падзвіжніцтва | прапаведаваў Евангелле з Апосталам Паўлам у Фесалоніках, Карынфе, Філіпах і Эфесе |
Маці | Eunice[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімафей быў, як паведамляюць Дзеянні Святых Апосталаў, сынам іўдзейкі, якая звярнулася ў хрысціянства, і грэка. У Другім пасланні да Цімафея паведамляюцца імёны яго маці — Эўніка, і бабулі, таксама хрысціянкі, — Лаіда. Цімафей жыў у горадзе Лістра ў правінцыі Лікаонія. Ён звярнуўся, верагодна, пад уплывам пропаведзі апостала Паўла ў Лістры падчас яго першага падарожжа (Дз 14:5—22), каля 48—49 гадоў.
Падчас свайго другога падарожжа Павел зноў наведаў Лістру і на гэты раз узяў Цімафея з сабой (Дзеянні. 14:1—3). Цімафей быў адным з самых верных і любімых вучняў апостала, Павел называў яго «мой любімы і верны ў Госпадзе сын». Цімафей, нягледзячы на маладосць, выконваў шэраг важных даручэнняў апостала — ён прапаведаваў у Фесалоніках (1Фес. 1—6), настаўляў у веры ў Карынфе (1Кар. 4:17).
Вызваліўшыся з свайго першага зняволення ў Рыме, апостал Павел распачаў з Цімафеем паездку на Усход, і пакінуў Цімафея ў Эфесе біскупам. Калі Павел ізноў быў заключаны ў Рыме пад варту, Цімафей наведаў яго ў зняволенні. Пасля смерці Паўла ў 67 годзе Цімафей вярнуўся ў Эфес. Пра яго апошнія гады дакладнай інфармацыі няма, паданне паведамляе, што ён, як і яго настаўнік, памёр мучанікам каля 80 года.
Да Цімафея звернуты два пастырскія пасланні апостала Паўла (1-ае, 2-ое), якія ўвайшлі ў склад Новага Запавету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.